Паездка ў Маскву для 25-гадовага Паўла павінна была стаць ажыццяўленнем запаветнай мары. Менавіта там гарадзенец спадзяваўся сустрэцца са сваім кумірам. Але, прыехаўшы ў офіс зоркі, Павел быў вымушаны падарыць шампанскае не Цімаці, а яго ахове.

«За апошні час Цімаці дапамог многім маладым музыкам. Я падумаў, што прыйшоў і мой час атрымаць падтрымку ад куміра. Перад паездкай у Маскву я пісаў Цімуру, што прыеду. Ён паведамленне прачытаў, але адказу так і не было. Я вырашыў кінуць усё ў Гродне і адправіцца ў сталіцу Расіі», — кажа Павел.

Гарадзенец ставіў перад сабой мэту трапіць у праект Цімаці «Black star», а таксама папулярызаваць такім чынам родны Гродна.

Павел займаецца музыкай з дзяцінства. У падлеткавым узросце ён захапіўся хіп-хопам гэта і стала пераломным момантам у жыццi. У планах хлопца — развіваць клуб «БАЗА» як хіп-хоп пляцоўку для мясцовых рэпераў-пачаткоўцаў.

«Сёння без сувязяў нічога не вырашыць. Я спрабаваў заручыцца падтрымкай лепшага хіп-хоп выканаўцы Расіі. Але, прыехаўшы да яго, я сутыкнуўся з неспадзяванымі абставінамі. Чалавек, якім я вельмі захапляўся, так і не выйшаў да мяне. Мне давялося размаўляць з аховай і галоўным прадзюсарам Black star, якім я і аддаў падарунак. Хлопцы абяцалі перадаць шампанскае майму куміру», — расказаў Павел пра вынік паездкі.

Павел з ахоўнікам і генеральным прадзюсарам праекта Black star

Павел з ахоўнікам і генеральным прадзюсарам праекта Black star

Вярнуўшыся ў родны горад ні з чым, Павел не падае духам і ўжо распрацоўвае праекты, якія ў будучыні змогуць прыцягнуць Цімаці і іншых вядомых хіп-хоп выканаўцаў у Гродна. Таксама Павел не выключае, што неўзабаве зноў адправіцца ў госці да свайго куміра. Гэтым разам, каб дакладна сустрэцца з расійскай зоркай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?