Квіткі на дзіцячыя атракцыёны ў парках, якія знаходзяцца ў веданні УП «Мінскзялёнбуд», у сярэднім падаражэлі на 13,8 працэнта, паведаміў галоўны інжынер прадпрыемства Уладзімір Бабіўскі.

Пракаціцца на «Коле агляду» ў парку культуры і адпачынку імя Чалюскінцаў будзе каштаваць 16 тысяч рублёў (для шматдзетных сем'яў — 12 тысяч), «Коле агляду» ў Цэнтральным дзіцячым парку імя М.Горкага — 23 тысяч і 18 тысяч адпаведна.

Білеты на атракцыёны «Каліпса» і «Дзікі поезд» будуць каштаваць 20 тысяч, «Задыяк» — 24 тысяч, «Вальс» і «Міні Джэт» — па 15 тысяч. Прагулка на катэры «Аўгусцін» будзе каштаваць 30 тысяч, дзіцячым міні-цягніку — 10 тысяч.

На балансе УП «Мінскзялёнбуд» знаходзяцца чатыры сталічныя паркі — імя Горкага, Чалюскінцаў, 50-годдзя Вялікага Кастрычніка і 900-годдзя Мінска. У іх эксплуатуюцца 56 атракцыёнаў.

Па панядзелках паркі імя Горкага, Чалюскінцаў і 900-годдзя Мінска будуць працаваць з 15.00 да 21.00, з аўторка па чацвер і ў нядзелю — з 11.00 да 21.00, у пятніцу, суботу, святочныя і перадсвяточныя дні — з 11.00 да 22.00. Пракаціцца на атракцыёнах у парку імя 50-годдзя Кастрычніка па панядзелках можна з 15.00 да 19.00, з аўторка па нядзелю — з 11.00 да 19.00, у святочныя і перадсвяточныя дні — з 11.00 да 22.00.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?