15.04.2016 / 18:23

Лябедзьку разблакавалі нумар мабільнага тэлефона 3

Нумар мабільнага тэлефона старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі, грошы на балансе якога былі арыштаваныя судовым выканаўцам, разблакаваны. Пра гэта палітык паведаміў БелаПАН.

Лябедзька не мог карыстацца мабільным тэлефонам з 29 сакавіка. Грошы на балансе нумара мабільнага тэлефона былі арыштаваныя ў сувязі з наяўнасцю штрафаў за ўдзел у не санкцыянаваных уладамі вулічных акцыях.

«У нармальнай сітуацыі я быў бы павінен прыцягнуць іх да суда. Яны мне выставілі рахунак за акцыі, якія былі аплачаныя яшчэ восенню мінулага года», — заявіў Лябедзька.

Паводле яго слоў, судовыя выканаўцы не мелі права арыштоўваць грошы на тэлефонным рахунку, а таксама аўтамабіль, гараж.

Пры гэтым Лябедзька паведаміў, што пакуль не атрымаў адпаведных апавяшчэнняў аб зняцці арышту са сваёй маёмасці. «Але дэ-факта па тэлефоне арышт знялі. Спадзяюся, замарожаныя і іншыя дзеянні з боку ўладаў», — сказаў ён.

«Напэўна, яны самі паднялі буру, а потым выявілі ў сваіх паперах, што штрафы былі аплачаныя, таму і пачалі згортваць сваю актыўнасць у дачыненні да мяне», — дадаў Лябедзька.

0
Русафоб, Змагар, Свядомы, Пан, Беларус-Туркабандэравец / Адказаць
15.04.2016 / 18:34
Ну правiльна. А як Шуневiчу сачыць i праслухоуваць Лябедзька?
0
Даядайма леташнюю бульбу / Адказаць
15.04.2016 / 20:36
Велічныя справы ў лідараў састарэлае апазіцыі: Лябедзька заклапочаны заблакаваным мабільнікам, Статкевіч – скрадзенымі шкарпэткамі. Шэрыя будні герояў нацыі.
0
Кнехт / Адказаць
15.04.2016 / 20:52
2 ДЛБ Шэрыя будні герояў нацыі. === Затое злодзеі нацыі ў куражы - грэюцца над галавешкамі чужых згарэлых хат, як заўсёды.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру