Вайсковы суд Бішкекскага гарнізону вынес прысуд чатыром супрацоўнікам кіргіскіх спэцслужбаў, абвінавачаных у шпіянажы на карысьць Расеі. Два падсудзімыя прысуджаныя да 13 і 14 гадоў турмы з канфіскацыяй маёмасьці, два іншыя – да 4-х гадоў.

Суд палічыў, што два супрацоўнікі шпіёнілі на карысьць Расеі, а яшчэ два вінаватыя ў перадачы сакрэтнай інфармацыі.

Усе чатыры асуджаныя — этнічныя расейцы.

Прысуд сьведчыць пра няпростыя ўзаемаадносіны Масквы і Бішкеку, нягледзячы на тое, што Кіргізія заставалася адным зь цесных хаўрусьнікаў Расеі.

Расея мае праблемы ў рэалізацыі сваіх інтарэсаў з усімі краінамі Цэнтральнай Азіі.

Алматы імкнуцца да забесьпечэньня альтэрнатыўных шляхоў транзыту сваёй нафты ў Эўропу праз Азэрбайджан і Грузію. Ашгабат, пасьля сьмерці тырана Ніязава, паступова намацвае шляхі да супрацы з Эўрасаюзам. Таджыкістан стараецца мадэрнізаваць сваё грамадзтва, захоўваючы раўнавагу між Масквой і Вашынгтонам. Нават Ташкент, дзе жорсткай рукою кіруе Іслам Карымаў, вярнуўся да вайсковае супрацы з ЗША і зьмякчыў рэпрэсіі супраць апанэнтаў рэжыму. Што да Кіргізіі, дык у краіне свае базы дагэтуль маюць адначасова амэрыканцы (у Манасе) і расейцы (у Канце).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?