Старшыня Беларускай тэніснай федэрацыі Аляксандр Шакуцін падзяліўся чаканнямі ад матча Беларусь — Расія:

«Вядома, не хочацца гуляць з Расіяй. Лепш бы лёсаванне вызначыла нам у супернікі ЗША ці Францыю. З імі было б значна прыемней гуляць, чым з суседкай нашай. Расейцы — нашы браты і партнёры. Гэта людзі, якіх мы, напэўна, паважаем больш за ўсіх у свеце. І нам бы не хацелася іх засмучаць. Мы б лепш зрабілі для іх свята, але палітыка і пачуцці сваяцтва тут другасныя. На першы план выходзіць спорт. Нашы спартсменкі паедуць у Маскву перамагаць, а не прызнавацца ў любові або братэрскіх пачуццях».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?