17.04.2016 / 06:45

Дарус Удрыс: Апошні шанец для Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта. Што рабіць + гэты артыкул па-англійску 19

Гэтымі днямі ў Вільні шмат абмяркоўваюць усё больш сур'ёзныя праблемы, з якімі сутыкнуўся Еўрапейскі гуманітарны універсітэт (ЕГУ). Адзін за адным донары адклікаюць падтрымку. Унёскі донараў у апошнія гады складалі каля трох чвэрцяў бюджэту універсітэта. Сыход донараў, такіх як ЗША, Нарвегія і Данія (Данія — з наступнага года) азначае, што і так значны дэфіцыт бюджэту універсітэта ў хуткім часе можа вырасці ў два разы ў параўнанні з цяперашнім.

Калі літоўскі ўрад прапанаваў ЕГУ новы дом у Вільні пасля яго закрыцця беларускімі ўладамі ў 2004 годзе, ён таксама ўзяў на сябе абавязацельствы арганізаваць падтрымку ўніверсітэта, пакуль той не зможа вярнуцца ў Беларусь. Для гэтага была сабраная міжнародная кааліцыя донараў, якая да нядаўняга часу працавала надзіва добра. З 2004 года разам з Літвой асноўныя донары інвеставалі ў ЕГУ больш за 20 млн еўра (не лічачы іншай падтрымкі, як, напрыклад кампус універсітэта, які забяспечваецца Літвой на бязвыплатнай аснове).

ЕГУ з'яўляецца важным знакам акадэмічнай і грамадзянскай свабоды і важнай дыпламатычнай ініцыятывай, якая павінна быць захаваная для будучых пакаленняў. Што можна зрабіць, каб забяспечыць выжыванне адзінага вольнага беларускага ўніверсітэта? Так, каб усе гэтыя інвестыцыі не былі марнымі?

Вось пяць аспектаў, якія патрабуюць неадкладнай ўвагі.

Кіраванне

Першапрычына цяперашняга крызісу ўніверсітэта — у непрафесійным кіраванні.

Нядаўняя праверка, праведзеная аўтарытэтнай міжнароднай арганізацыяй, паказвае на тое, што органы кіравання ЕГУ не здольныя выконваць сваю працу і забяспечваць належнае выкарыстанне сродкаў універсітэта. Не ўдаючыся ў падрабязнасці, высветлілася, што інтарэсы асобных людзей аказваліся важнейшымі за патрэбы ўніверсітэта.

Меры, якія варта прыняць у дадзеным выпадку, непрыемныя, але простыя: адказны кіруючы орган павінен калектыўна падаць у адстаўку. Калектыўна, таму што ў сістэме ўлады і ўплыву, якая склалася, недастаткова проста замяніць пару чалавек, а проста даданне аднаго або двух новых не абавязкова вырашыць гэтую праблему. У рамках існуючых адносін новым людзям спатрэбіцца час, каб асвоіцца, і правесці неабходныя змены ў такіх умовах будзе цяжка. Каб аднавіць давер, трэба пачаць з чыстага ліста.

Менавіта таму першым і самым важным крокам у забеспячэнні вываду ЕГУ з цяперашняга крызісу з'яўляецца новы склад Кіраўнічай рады. У ім павінна быць больш беларусаў, чаго няма да гэтага часу. Гэта ўзмоцніць саслабленую сувязь універсітэта з беларускім грамадствам. У Радзе таксама павінна быць больш выпускнікоў ЕГУ і больш жанчын (цяпер тых і іншых — па адным чалавеку).

Паколькі ЕГУ вельмі моцна залежыць ад падтрымкі донараў, па меншай меры траціна (а лепш палова) чальцоў новага складу Кіраўнічай рады павінна ў першую чаргу займацца прыцягненнем дадатковых сродкаў. Яны павінны быць гатовыя без прамаруджання выкарыстоўваць свае сацыяльныя сувязі для прыцягнення новых донараў ва ўніверсітэт. Гэта не раз прапаноўвалася і абмяркоўвалася ў папярэднія гады, але так і не было ажыццёўлена.

У адпаведнасці з існуючай практыкай, Кіраўнічая рада ў асноўным выбірае сваіх уласных чальцоў. Агульны сход сузаснавальнікаў, які афіцыйна з'яўляецца найвышэйшым кіруючым органам універсітэта, рэдка аспрэчвае рашэнні Рады. Крытэрыі адбору чальцоў Рады і шляхі яе далейшага развіцця вельмі цьмяныя. Усё гэта павінна змяніцца. Акрамя таго, павінна быць рэгулярная ратацыя чальцоў Рады. Ратацыя дапамагае падтрымліваць жыццяздольнасць і цэласнасць такіх утварэнняў. Перавыбранне не павінна быць аўтаматычным.

Працягваючы гутарку пра кіруючыя органы, заўважу, што Агульны сход сузаснавальнікаў універсітэта таксама мае патрэбу ў рэканструкцыі. Яго цяперашні склад сведчыць аб тым, што ён больш не адлюстроўвае колькасць рэальнай дапамогі ў фінансаванні універсітэта. Асноўныя донары павінны быць лепш у ім прадстаўлены, пачынаючы са скандынаўскіх краін, падтрымка якіх застаецца найбольш важнай для выжывання універсітэта… вядома, калі іх яшчэ можна вярнуць, таму што ў дадзены момант яны ўжо гатовыя сысці незваротна.

Новы рэктар павінен быць абраны ў празрыстых, справядлівых і сумленных выбарах, праведзеных у адпаведнасці з загадзя зацверджанымі крытэрамі. Рэктар універсітэта павінен мець добрыя навыкі фінансавага кіравання, ён (яна) і яго/яе каманда павінны быць у стане прыняць хуткія і эфектыўныя захады па паляпшэнні фінансавага становішча ўніверсітэта. Новы рэктар павінен таксама мець рэгіянальны досвед і моўныя навыкі, неабходныя для дасягнення поспеху ў гэтай складанай міжнароднай абстаноўцы.

Кіраўніцтва і менеджмент

Поспех універсітэта залежыць ад канцэпцыі, умелага кіраўніцтва і матываванасці выкладчыкаў і супрацоўнікаў. Установа, якая пазіцыянуе сябе ў Беларусі ў якасці пазітыўнага прыкладу заходняй акадэмічнай культуры, кіраўніцтва і кіравання, павінна насамрэч такой з'яўляцца. ЕГУ мае патрэбу ў кіраўніцтве з ясным бачаннем таго, што гуманітарная адукацыя можа прапанаваць сённяшнім студэнтам, і кіраўнічымі навыкамі, якія дазволяць увасобіць такое бачанне ў рэальнасць.

Да правядзення апошніх рэформаў у ЕГУ яшчэ можна было знайсці энтузіястаў, здольных матываваць калег на стварэнне і рэалізацыю цікавых ініцыятыў (хай нават гэта рабілася даволі бессістэмна). У апошні час такіх прыкладаў усё менш і менш. Гэта тупіковы шлях.

Кіраўнікамі акадэмічнай часткі павінны быць тыя, хто здольны стварыць рэальную адукацыйную і навуковую каштоўнасць, прапанаваць і рэалізаваць практычныя рашэнні і матываваць калег у адпаведнасці з заходнімі стандартамі. Такое лідарства варта заахвочваць на ўсіх узроўнях. ЕГУ павінен быць натхняльным прыкладам паўнамоцнай, паважанай і адданай акадэмічнай супольнасці — не толькі для Беларусі, але і для ўсяго рэгіёну.

Краевугольным каменем усяго гэтага павінна быць ясная і рабочая канцэпцыя гуманітарнага ўніверсітэта і гуманітарнай адукацыі, якая спалучае ў сабе высакародныя мэты выхавання ўсебакова развітых, крытычна думаючых людзей з падрыхтоўкай да паспяховага і плённага жыцця, у той жа час захоўваючы і умацоўваючы інтэлектуальную спадчына гуманітарных навук. Ці здолее ЕГУ гэта зрабіць, будзе залежаць ад таго, ці зможа ён прыцягнуць і ўтрымаць лідараў, здольных стварыць такую канцэпцыю і заахвоціць універсітэцкую супольнасць імкнуцца да яе ажыццяўлення.

Фінансы

Цалкам відавочна, што без добрага стратэгічнага і фінансавага плана ЕГУ не выжыве. У донараў ёсць падставы задацца пытаннем, якой ЕГУ бачыць сваю будучыню на бліжэйшыя пяць-дзесяць гадоў, і якую мадэль фінансавання пры гэтым будзе выкарыстоўваць. Цяжка ўявіць сабе донараў, якія працягнуць падтрымліваць установу, што да гэтага часу мае канкрэтнага і рэалістычнага адказу на гэтае пытанне.

У цяперашні час эксплуатацыйныя выдаткі ЕГУ значна перавышаюць даходы ад аплаты за навучанне. Ва універсітэце не так шмат студэнтаў, якія могуць аплаціць поўны кошт навучання, не кажучы ўжо пра пакрыццё дэфіцыту ў іншых галінах. Паколькі колькасць студэнтаў падае, а беларуская эканоміка ідзе на спад, можна чакаць далейшага зніжэння даходаў ад аплаты за навучанне. Пакуль ЕГУ не пачне прыцягваць больш студэнтаў і не ўстановіць аплату за навучанне на ўзроўні, які пакрываў бы выдаткі, ён не зможа выжыць без падтрымкі з боку донараў.

Такім чынам, у першую чаргу крытычна неабходна вярнуць донараў, якія маюць намер спыніць падтрымку. Гэта магчыма толькі пасля аднаўлення даверу да кіраўніцтва ўніверсітэта. Донары павінны пераканацца, што фінансавае становішча ўніверсітэта можа быць стабілізаванае. У доўгатэрміновай перспектыве донары чакаюць, што фінансаванне ўніверсітэта атрымае больш устойлівую аснову.

Каб атрымаць шанец павялічыць даход ад аплаты за навучанне, трэба прыняць меры па паляпшэнні якасці адукацыі і павышэнні прэстыжу ўніверсітэта. Добрае імя ЕГУ павінна загучаць не толькі па ўсёй Беларусі, але і па ўсім рэгіёне. Толькі такім чынам можна спадзявацца прыцягнуць студэнтаў, якія змогуць падняць даходы універсітэта на ўзровень, неабходны для яго выжывання і росквіту.

Студэнты

Колькасць беларусаў ва ўзросце абітурыентаў у апошні час скарачаецца з-за падзення нараджальнасці ў першыя гады пасля распаду Савецкага Саюза. Іх колькасць будзе працягваць падаць да канца гэтага дзесяцігоддзя. Гэтая дэмаграфічная тэндэнцыя назіралася на працягу некалькіх гадоў і не з'яўляецца нечаканасцю. Менавіта таму некалькі гадоў таму ў ЕГУ быў створаны Аддзел па наборы студэнтаў.

Для стварэння ва ўніверсітэта рэпутацыі месца для студэнтаў-інтэлектуалаў з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, а таксама для павышэння яго фінансавай устойлівасці, вырашальным фактарам з'яўляецца падыход да адбору прыманых студэнтаў. Варта распрацаваць разумную стратэгію па наборы студэнтаў і прыцягнуць да яе выканання прафесіяналаў высокага ўзроўню. У цяперашні час сітуацыя выглядае зусім інакш.

Добры ўніверсітэт прыцягвае добрых студэнтаў. Ва ўмовах скарачэння попыту на адукацыйныя паслугі выжывае мацнейшы. Акрамя вышэйсказанага, абітурыентам павінны быць прапанаваныя высакаякасныя праграмы і арыентаваная на практыку гуманітарная адукацыя. Гуманітарная адукацыя не павінна азначаць блытаную мешаніну з прапанаваных дысцыплін. Пэўны прагрэс у гэтым плане ўжо дасягнуты, але шмат што яшчэ трэба зрабіць. Ва ўмовах ўсё больш нестабільнай сітуацыі выконваць гэтую працу ўсё цяжэй.

Выпускнікі

Важная праца па арганізацыі і прыцягненні выпускнікоў ЕГУ ў апошні час таксама занядбаная. Дух альма-матэр залежыць ад выпускнікоў, якія ганарацца сваім універсітэтам і любяць яго.

Выпускнікі ўніверсітэта павінны быць яго найлепшай рэкламай і самай надзейнай групай падтрымкі. Яны павінны клапаціцца пра яго будучыню, якасць і прэстыж.

Прыклады ўніверсітэтаў з моцнымі супольнасцямі выпускнікоў паказваюць, што тыя могуць унесці свой уклад у поспех альма-матэр у многіх важных аспектах. Гэты поспех, у сваю чаргу, дапамагае стаць паспяховымі выпускнікам, а тыя атрымліваюць выгаду ад сувязі адзін з адным праз універсітэт. Але для пачатку выпускнікі ЕГУ, як і донары, павінны зноў пачаць давяраць сваёй альма-матэр і верыць у яе.

Аднавіць страчаны давер нашмат больш складана, чым яго захаваць. Рэпутацыя — адна з галоўных каштоўнасцяў навучальнай установы. Падтрыманне гэтай рэпутацыі — нялёгкая задача.

Цяперашняя сітуацыя ў ЕГУ непрыемная для ўсіх, хто верыць у важнасць гэтага універсітэта. Рэагаваць на тое, што адбываецца, можна двума спосабамі. Адзін — рабіць выгляд, што нічога не здарылася, і спадзявацца, што ўсё наладзіцца само сабой. Другі — выказвацца і прапаноўваць канструктыўныя змены.

Я веру, што для зменаў яшчэ не занадта позна. Але, улічваючы апошнія падзеі, часу застаецца не так шмат. На дадзены момант з прычыны складанасцяў палітычнага і дыпламатычнага характару найбольш важныя для ЕГУ стэйкхолдары не здольныя хутка даваць рады крызісу.

Каб гэта паправіць, трэба таксама прыкласці намаганні.

* * *

Доктар Дарус Удрыс — палітолаг і эксперт па сувязях з грамадскасцю. Быў прарэктарам ЕГУ па развіцці і камунікацыях ў 2011—2015 гг.

Last Chance for the European Humanities University… and What do Do

Darius Udrys, PhD

There is much talk in Vilnius these days about the increasingly serious problems that have beset the Lithuania-based European Humanities University (EHU). One after another donors are pulling support. Donor contributions have in recent years comprised about three-fourths of the university’s budget. The withdrawal of donors like the USA, Norway and Denmark (Denmark as of next year) means that the University’s already significant budget deficit may soon grow to as much as double its present size.

When the Lithuanian government offered EHU a new home in Vilnius after it was closed by Belarusian authorities in 2004, it also committed itself to organizing support for the university until it could return to Belarus. For this purpose an international coalition of donors was assembled that, until recently, was holding together remarkably well. Together with Lithuania, EHU’s main donors have, since 2004, invested more than EUR 20m into EHU (not counting in-kind support like the University’s campus, which is provided by Lithuania at no cost, and other kinds of support).

EHU is a vital symbol of academic and civic freedom and an important diplomatic initiative that should be preserved for future generations. What can be done to ensure the survival of the only free Belarusian university? So that all of this investment would not be for naught?

Here are five areas that require immediate attention.

Governance

The root of the University’s present crisis is faulty governance.

A recently conducted audit by a respected international firm points to a failure of EHU’s governing bodies to do their job and make sure that the University’s funds are properly utilized. Without going into details, it appears that the interests of certain individuals were placed ahead of the obligations of the University.

The appropriate course of action in cases of such failure is unpleasant but simple: the responsible governing body should collectively resign. It should resign collectively because to simply replace one or two individuals may not do much to change relations of power and influence that have developed, and simply adding one or two new members will not necessarily solve the problem. It takes time for new members to catch on within existing relationships and this can make it difficult for a few new people to make the necessary changes. A clean break and a fresh start are what is needed to restore credibility.

That is why the first and most important step in bringing EHU out of its present crisis is a new Governing Board. It should contain more Belarusians than it has until now. Increased Belarusian participation will strengthen the University’s waning connections to Belarusian society. The Governing Board also needs more EHU alumni and more women (it has only one of each right now).

Because EHU is so dependent on donor support, at least one-third (even better: one-half) of the members of the new Governing Board should be there first and foremost to fundraise. They should be willing and able to use their social networks and connections to bring new donors to the University without delay. This has been proposed and discussed many times in recent years, but has never become a reality.

According to current practice, the Governing Board basically selects its own members. The University’s three-member General Assembly of Part Owners, which officially is the supreme governing body of the University, has rarely challenged a Board decision. The criteria for Board membership and the Board’s membership development strategy are quite unclear. All of this needs to change. Also, regular rotation of board members should be introduced. Rotation helps maintain the vitality and integrity of such Boards. Reelection should not be automatic.

While we are on the topic of governing bodies, the University’s General Assembly of Part Owners also needs revamping. A glance at its present membership shows that it no longer represents the actual contributions and real stake in the University of its main stakeholders. They should be better represented there, starting with the Nordic countries, whose support remains most critical for the University’s survival… of course, if it is still possible to get them back, because they are on their way out the door as I write.

A new rector should be chosen in a transparent, fair and honest competition that is conducted according to criteria confirmed in advance. The rector of the University must have sound financial management skills so that (s)he and her or his team could take prompt and effective action to improve the University’s finances. The new rector should also have the regional experience and language skills necessary to succeed in this challenging international environment.

Leadership and Management

The University’s success depends on vision, good leadership and a motivated faculty and staff. An institution that presents itself to Belarus as a positive example of Western academic culture, leadership and management should actually be such an example. EHU needs leadership with a coherent vision of what humanities education can offer to today’s students and the management skills to make such a vision a reality.

Before the latest reforms at EHU one could still find a number of enthusiastic academic leaders who were able to motivate colleagues to create and implement interesting initiatives (even if this was done rather unsystematically). Lately there seem to be fewer and fewer such examples. This is the wrong direction.

Academic leaders should be individuals able to create real educational and scholarly value, to propose and implement smart solutions and motivate colleagues in ways that are consistent with Western standards. Such leadership should be encouraged at all levels. EHU should be an inspiring example of an empowered, respected and engaged academic community – not only for Belarus, but for the entire region.

The cornerstone of all of this must be a coherent and workable vision of a humanities university and humanities education that combines the noble goals of educating well-rounded, critically-thinking individuals with preparation for a successful and productive life in the present day and age, all while preserving and enhancing the intellectual legacy of the humanities. Whether EHU succeeds or fails will depend on whether it is able to attract and retain leaders who can create such a vision and inspire and empower the University community to strive towards it.

Finances

It is clear that without a smart strategic and financial plan EHU will not survive. Donors have reason to wonder what sort of future EHU envisions for itself for the next five-to-ten years and what sort of funding model it will use to pursue it. It is difficult to imagine donors continuing to support an institution that still lacks a concrete and realistic answer to this question.

At this time, EHU’s operating costs far exceed tuition revenue. The University does not attract many students who can pay for the full cost of their studies, not to mention anything more that could cover deficits in other areas. As enrollment falls and the Belarusian economy continues to sputter, tuition revenue can also be expected to decline. Until EHU is able to attract more students and set tuition prices at levels that would cover costs, the University will not survive without donor support.

Therefore, an absolute and immediate priority must be to bring back donors who are pulling away. This is possible only after restoring trust in the University’s leadership and persuading donors that the University’s financial situation can be stabilized. In the long run, donors expect that the University’s finances will be improved and set on a more sustainable footing.

In order to have even a chance of increasing tuition revenue, decisions that improve the quality of education and the prestige of the University must be expedited. EHU’s good name should resound throughout Belarus and the entire region. Only in this way can the University hope to attract the kinds of students and income that it needs to survive and flourish.

Students

The number of university-aged Belarusians has been declining lately due to a fall in birth rates in the years following the collapse of the Soviet Union. Their numbers will continue to fall until the end of this decade. This demographic trend has been known for several years and is no surprise. That is why some years ago a recruitment office was created at EHU.

For the University to become known as the place for civic-minded and intelligent students, and to advance the financial sustainability of the University, the quality and mix of students that the University is recruiting and admitting is a critical consideration. A smart student recruitment strategy should be developed and managed by high-level professionals with a proper degree of investment. The current situation appears rather inadequate.

A good university attracts good students. In a contracting market, only the best survive. Beyond serious recruitment efforts, students who enroll must be offered high-quality programs and a practically-oriented humanities education. Humanities education shouldn’t mean an incoherent hodgepodge of offerings. Some progress has been made on this count, but much more work remains to be done. That work is becoming more and more difficult to do in the increasingly unstable situation.

Alumni

The important work of organizing and engaging EHU alumni has also lately suffered from neglect. The spirit of alma mater depends on alumni who are proud of and love their University.

A university’s alumni should be its best advertisement and its most reliable and dedicated group of supporters. They should care about its future, its quality and its prestige.

We know from examples of universities with strong alumni communities that alumni can contribute to the success of their alma mater in many significant ways. That success helps alumni succeed, in turn, and alumni benefit from connections to each other through their university. But for to resume, EHU alumni, like the University’s other supporters, must begin again to believe in and trust their alma mater.

To restore trust after it has been lost is much harder than not to lose it in the first place. An institution’s reputation is one of the most valuable things it possesses. Maintaining that reputation is no easy task.

EHU’s current situation is unpleasant for everyone who believes in the importance of this university. There are two ways to react to what is happening. One way is to pretend that nothing is wrong and hope and trust that the ship will somehow right itself. The second is to speak up and propose constructive changes.

I believe it is not yet too late. But, given recent developments, not much time remains, either. At the moment it seems the complexities of the political and diplomatic landscape are causing those institutions most responsible for EHU to move rather slowly in addressing its crisis. This, too, needs to change.

Dr. Darius Udrys is a political scientist and public relations expert. He was EHU’s Vice-Rector for Development and Communications from 2011-2015.

0
ЕГУушнік / Адказаць
17.04.2016 / 10:59
Не Дарус, а Дарыус
0
Laura / Адказаць
17.04.2016 / 11:24
EГУшнік, не Дарыус, а Дарус.
0
Дэсперада / Адказаць
17.04.2016 / 11:36
Свайго сына б туды не аддаў!
Паказаць усе каментары/ 19 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру