Кіраўнік Камітэта дзяржаўнага кантролю Леанід Анфімаў расказаў, што скончана праверка сістэмы жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Хто стане фігурантам новых крымінальных спраў, стане вядома пасля таго, як Камітэт падрыхтуе выніковы дакумент, паведамляе АНТ.
«На эмоцыях я б мог зараз палову складу міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі арыштаваць, але якую рэакцыю гэта выкліча ў грамадстве? Я думаю, што неадназначную, можа быць, нават рэзка адмоўную пасля таго, як ўсё супакоілася і з тарыфамі на жыллёва-камунальную гаспадарку, і людзі бачылі жыроўкі», — адзначыў старшыня КДК Леанід Анфімаў.
Паводле яго слоў, цяпер жыроўкі даюць рэальнае ўяўленне аб тым, колькі трэба плаціць, за што плаціць.
«Хапаць сёння ўсіх запар, я думаю, гэта не зусім правільна будзе. Вось калі будзе акт праверкі, тады мы ўбачым, хто канкрэтна вінаваты і ў чым, тады паследуе тое, пра што я казаў», - яшчэ раз падкрэсліў чыноўнік.
Леанід Анфімаў, паведаміў, што ў акце па выніках праверкі будуць зафіксаваны ўсе парушэнні, звязаныя з завышэннем цэнаў на паслугі жыллёва-камунальныя паслугі, а таксама факты злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі.