Хакейная каманда прэзідэнта Беларусі абыграла дружыну Гомельскай вобласці з лікам 9:6 (1:2, 5:2, 3:2) у паўторным матчы фінальнай серыі да дзвюх перамог IX рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод аматараў на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба і сёмы раз стала пераможцам турніру.
Лукашэнка сёння аддаў галявую перадачу.
Раней лядовая дружына кіраўніка дзяржавы выйгравала гэтыя спаборніцтвы (2008, 2010-2012, 2014, 2015). Па разу перамагалі каманды Гомельскай (2009) і Мінскай (2013 года) абласцей.