Аварыя адбылася 15 красавіка каля 21.00, каля вёскі Канвелішкі Воранаўскага раёна. Пра гэта паведамілі ў ДАІ Гродзенскай вобласці.

Як паведамілі інспектары, 20-гадовы кіроўца Audi не даў рады кіраванню на прамым участку дарогі з сухім асфальтабетонным пакрыццём, у выніку чаго аўтамабіль вылецеў у кювет, дзе перакуліўся.

Акрамя кіроўцы, у аўтамабілі ехалі тры пасажыры, у тым ліку яго жонка і 2-гадовы сын, якога мама перавозіла на руках. Дзіцячага ўтрымліваючага прыстасавання ў машыне не было.

У аварыі дзіця атрымала цяжкія траўмы і было дастаўлена ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы, дзе праз гадзіну памерла. Ніхто з дарослых не пацярпеў.

Высветлілася, што кіроўца і яго жонка былі п'яныя. У дачыненні да мужчыны распачата крымінальная справа, ён змешчаны пад варту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?