Карэн Марцін правяла першы ў гісторыі законны пастафарыянскі абрад

Карэн Марцін правяла першы ў гісторыі законны пастафарыянскі абрад

Парадыйная Царква Лётаючага Макароннага Монстра правяла першае легальна аформленае вяселле. Маладыя бралі шлюб у пірацкіх касцюмах у новазеландскім горадзе Акароа.

Тобі Рыкетс і Мар'яна Фен Янг заявілі, што, згодна з правіламі іх «рэлігіі», жаніх і нявеста павінны быць піратамі.

Тобі і Мар'яна, фота SUPPLIED/Toby Ricketts

Тобі і Мар'яна, фота SUPPLIED/Toby Ricketts

Царква Лётаючага Макароннага Монстра (таксама вядомая як пастафарыянства) была прыдуманая фізікам Бобі Хендэрсанам у 2005 годзе. Адэпты парадыйнай рэлігіі сцвярджаюць, што свет быў створаны макаронным монстрам, а людзі пайшлі ад піратаў.

У сакавіку ўлады Новай Зеландыі афіцыйна прызналі пастафарыянства ў якасці рэлігійнай канфесіі і дазволілі праводзіць вяселлі паводле пастафарыянскага абраду.

Па словах кіраўніка вясельнай цырымоніі Карэн Марцін, у бліжэйшы час плануецца правесці яшчэ некалькі вяселляў, у тым ліку і сярод аднаполых пар.

«Да мяне звярталіся людзі з Расіі, з Германіі, з Даніі з просьбай абвянчаць іх у царкве, бо наша філасофія адмаўляе дыскрымінацыю», — заявіла яна.

У студзені гэтага года прыхільніку пастафарыянства з Масквы прыгразілі забараніць выкарыстоўваць правы кіроўцы, на якіх ён сфатаграфаваны з вязаным друшляком на галаве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?