У Пінску загарэлася і выбухнула легкавая машына «Аўдзі-100». Здарэнне адбылося каля 23.00 16 красавіка на вуліцы Багдановіча, каля дома гаспадыні аўто, жанчыны 1972 года нараджэння.

Агонь знішчыў аўтамабіль і справакаваў выбух газавай устаноўкі машыны. Выбуховая хваля выбіла два вакна ў доме гаспадыні легкавіка, а таксама тры аконныя блокі ў суседнім доме.

Да прыбыцця пажарных збіць агонь спрабаваў сусед, які атрымаў апёкі твару, галавы, рукі і паясніцы. Мужчына 1979 года нараджэння шпіталізаваны.

Прычына пажару высвятляецца, перадае прэс-служба Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?