Замежныя госці ў гэтым сезоне прадставілі Італію, Германію, Расію, Вялікабрытанію, Польшчу ды Грузію. Нямецкага і італьянскага дызайнераў падтрымалі адпаведна амбасады Германіі ды Італіі.

Marina Reimann (Германія) расказала журналістам, што яе калекцыя сукенак разлічана на жанчын, якія маюць высокі сацыяльны статус. Сама аўтарка гуляе ў гольф, а пасля часта наведвае розныя раўты і прыёмы. Для такіх мерапрыемстваў яна і стварыла гэту калекцыю.

Federica Tosi (Італія). У прадстаўленай асенне-зімовай калекцыі «Total look» выкарыстала натуральныя тканіны і скуру. Яскравы прадстаўнік італьянскай дызайнерскай школы.

Fabryan (Вялікабрытанія). Брэнд заснаваны дызайнеркай-самавучкай Самантай-Джейн Агбантэен. У творчасці мадэльерка спалучае скуру ды ўсходнія тканіны. Цікава, што міжнародныя паказы Фабрыян пачала са значнымі запасамі гатовай прадукцыі.

Грузію прадставілі дызайнер вопраткі Цінацін Магалашвілі, дызайнерка абутку Мадонна Харацішвілі і дызайнер аксесуараў Іраклі Баксаліані. Асноўная думка калекцыі «У глыбіні душы» – кожная жанчына марыць быць слабай і каханай, але часта хавае гэта.

Расійская мадэльерка Даша Гаўзер апранае шмат расійскіх зорак і добра вядомая за межамі сваёй краіны. Натхніўшыся табліцай Мендзялеева, Даша Гаўзер стварыла калекцыю з назвай «Хімія». На паказе мадэлі былі стылізаваныя пад навуковых супрацоўнікаў: прыбраныя валасы, мінімум касметыкі, акуляры ды пальчаткі.

Klaudia Markiewicz (Польшча). У сваёй калекцыі «Вяртанне да каранёў» дызайнерка аб'яднала этна і сучасны еўрапейскі вобраз. Такім чынам яна звяртае ўвагу на праблему глабалізацыі і росту яе ўплыву на мясцовыя традыцыі ў розных краінах.

Фота прадстаўленыя арганізатарамі Беларускага тыдня моды.

Фота прадстаўленыя арганізатарамі Беларускага тыдня моды.

Больш пра Беларускі тыдзень моды — тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?