17 красавіка ў Мінску каля цырка актывісты руху «Экалагічны пошуг» правялі акцыю супраць выкарыстання жывёл у цыркавых шоу.

Пікет доўжыўся каля 20 хвілін. Неўзабаве да актывістаў «Экалагічнага пошугу» падышоў ахоўнік цырка, былі і людзі ў цывільным з відэакамерамі. Праз некаторы час прыехала машына міліцыі, але пратэстоўцы паспелі разысціся.

Сённяшняя акцыя прысвечаная міжнароднаму Дню за цырк без жывёл.

«Мы хацелі паказаць, што не прымаем выкарыстанне жывёл у якасці забавы. Любыя формы дрэсіроўкі — гэта гвалт над прыроднай сутнасцю жывых арганізмаў. Стасунак паміж чалавекам і жывёламі можа адбывацца толькі ва ўмовах роўных дачыненняў у межах жывой прыроды. Любое жыццё каштоўнае само па сабе», — кажа ўдзельнік акцыі.

«Падчас акцыі мы ў асноўным бачылі здзіўленне, але некалькі людзей былі нават абураныя. Настолькі глыбока сядзіць той эксплуататар у душах людзей. Адна жанчына з дзіцём падышла да актывістаў і сказала: «Ідзіце ў іншае месца, тут у дзяцей свята, не псуйце яго».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?