У Смаргонскім раёне трое мужчын ва ўзросце ад 45 да 51 года вырашылі нажыцца за чужы кошт. 

Разам яны адправіліся да апораў ліній электраперадачы, там знялі 125 метраў электракабеля.

Па дарозе ўбачылі аўтамашыну «КАМАЗ», з якой злілі 50 літраў паліва. Але і на гэтым не спыніліся. Убачыўшы грузавы «МАЗ», злілі яшчэ 50 літраў саляры.

Агульная шкода, якую мужчыны прычынілі за свой паход, склаў амаль 15 мільёнаў рублёў.

Зараз падазроныя затрыманыя, дарэчы, раней судзімы быў толькі адзін з іх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?