Работнікі, старэйшыя за 40 гадоў, паказваюць найлепшыя вынікі працы, калі заняты не больш за тры дні на тыдзень, гаворыцца ў даследаванні аўстралійскіх навукоўцаў, у якім узялі ўдзел каля 3000 мужчын і 3500 жанчын, старэйшых за 40 гадоў.

Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

Навукоўцы Мельбурнскага інстытута прыкладной эканомікі і сацыяльных даследаванняў высветлілі, што ва ўмовах няпоўнага працоўнага тыдня і пры адсутнасці ператамлення і стрэсаў ўдзельнікі эксперыменту дэманстравалі вялікую прадукцыйнасць.

Паводле дадзеных даследавання, кагнітыўныя здольнасці тых, хто працуе каля 60 гадзін у тыдзень, бываюць ніжэй, чым у беспрацоўных аднагодкаў.

«Праца можа быць палкай з двума канцамі. З аднаго боку, яна стымулюе мазгавую актыўнасць, але ў гэты ж час, з другога боку, перапрацоўкі і пэўныя віды задач могуць правакаваць ператамленне і стрэс, што, у сваю чаргу, можа негатыўна адбіцца на пазнавальных здольнасцях», — гаворыцца ў даследаванні.

Па словах прафесара эканомікі ва Універсітэце Кэё Коліна Макензі, перапрацоўкі могуць нанесці значна большую шкоду дзейнасці мозгу, чым адсутнасць працы.

Аўтары даследавання падкрэсліваюць, што гэтыя высновы вельмі важныя ва ўмовах, калі ў многіх краінах прымаецца рашэнне аб павышэнні пенсійнага ўзросту.

Прафесар эканомікі Ланкастэрскага універсітэта Герайнт Джонс падкрэслівае, што даследаванне тычыцца толькі супрацоўнікаў старэйшых за 40 гадоў.

У той жа час, паводле яго слоў, нельга зрабіць выснову, што для супрацоўнікаў іншых узроставых груп гэтыя высновы несправядлівыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?