Reuters.com

Reuters.com

«Падчас размовы абмяркоўвалася ўрэгуляванне на паўднёвым усходзе Украіны, бягучыя моманты двухбаковых адносін. Закраналася таксама пытанне пра Надзею Саўчанка, а таксама пра лёс расійскіх грамадзян Аляксандрава і Ерафеева. Прэзідэнты дамовіліся, што да Саўчанка ў бліжэйшы час будзе забяспечаны доступ генконсула Украіны ў Растове-на-Доне», - сказаў Пяскоў.

Галасееўскі раённы суд Кіева ў панядзелак прысудзіў расіянаў Яўгена Ерафеева і Аляксандра Аляксандрава да 14 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці, прызнаўшы іх вінаватымі ў тэрарыстычнай дзейнасці. Прысуд уступіць у сілу праз 10 дзён з моманту яго абвяшчэння, калі рашэнне суда не будзе абскарджана ў апеляцыйным парадку. Суд пастанавіў пакінуць асуджаных расіянаў пад вартай да ўступлення прысуду ў сіле.

Украінская лётчыца Надзея Саўчанка была асуджана ў Расіі на 22 гады зняволення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?