Расейцы ўпершыню з 2008 года сталі траціць на ежу больш за 50 працэнтаў прыбытку. Пра гэта гаворыцца ў лютаўскім маніторынгу сацыяльна-эканамічнага становішча і самаадчування насельніцтва, які падрыхтаваў Інстытут сацыяльнага аналізу і прагназавання РАНГіДС.

Доля выдаткаў на прадукты, напоі і тытунёвыя вырабы склала 50,1 працэнта, такім чынам перавысіўшы долю нехарчовых тавараў.

У РАНГіДС сцвярджаюць, што эканоміць сталі не толькі малазабяспечаныя, але і сярэднія пласты насельніцтва.

У даследаванні гаворыцца, што доля расейцаў, якім даводзіцца эканоміць на таварах і паслугах, у сакавіку 2016 года вырасла да 89 адсоткаў (на 0,6 працэнтных пункта). Колькасць прадстаўнікоў сярэдняга класа павялічылася да 79,3 працэнта (на 3,9 працэнтных пункта).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?