Reuters.com

Reuters.com

Больш за 200 чалавек атрымалі раненні ў выніку выбуху ў цэнтры Кабула і былі дастаўлены ў бальніцы, паведаміў прадстаўнік міністэрства аховы здароўя Афганістана Махамад Ісмаіл Кавасі.

Дакладная колькасць загінулых застаецца невядомай. Па словах прадстаўніка міністра ўнутраных спраў Афганістана Седзіка Седзікі загінулі некалькі дзясяткаў чалавек.

Седзікі таксама паведаміў, што смяротнік падарваў аўтамабіль. Ён дадаў, што двое саўдзельнікаў нападніка, магчыма, яшчэ аказваюць супраціў. Паведамляецца, што ў раёне здарэння чутная страляніна.

Раней паведамлялася, што выбух адбыўся пасля таго як трое ўзброеных людзей увайшлі ва ўрадавы будынак у цэнтры горада, якое выкарыстоўваецца адной з мясцовых спецслужбаў. Паведамляецца, што ў выніку выбуху былі выбітыя шыбы ў суседніх будынках, а гук ад выбуху быў чутны ва ўсім горадзе.

Напад адбыўся ў ранішні час пік у раёне, непадалёк ад якога знаходзіцца міністэрства абароны краіны і вайсковыя комплексы.

Адказнасць за напад узяў на сябе экстрэмісцкі рух Талібан.

Выбух здарыўся праз некалькі дзён, пасля таго як афганскія талібы абвясцілі пра пачатак вясновага наступу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?