Цяпер знаходкамі часоў Другой сусьветнай вайны займаюцца сапёры. Паводле дырэктара мясцовага музэю Богдана Клоха, мост быў пабудаваны да пачатку І сусьветнай вайны, а замініраваць яго маглі ў 1939 г., або ў 1945 г. Па словах піратэхнікаў, што займаліся абясшкоджваньнем віядуку, мост замініравалі з такім разьлікам, каб узьняць яго ў паветра ў любы момант. Ад сканчэньня Другой сусьветнай вайны па замінаваным мосьце хадзілі цягнікі.
Ад Другой сусьветнай цягнікі хадзілі па замінаваным мосьце 1
У часе рамонтных працаў былі знойдзеныя 30 кіляграмаў тратылу і 14 мінамётных 120‑ці мілімэтровых снарадаў.