19.04.2016 / 21:41

Як падтрымаць НН праз АРІП + схема 21

Наша Ніва / NN.BY — незалежная медыяплатформа. Яна адлюстроўвае інтарэсы беларускага грамадства, а не дзяржавы.

Нядаўна з'явілася магчымасць падтрымаць НН праз сістэму АРІП, даступную з усіх банкаматаў, інфакіёскаў, праз інтэрнэт- і смс-банкінг — проста з банкаўскай карткі або праз купюрапрыёмнік. Вось як гэта працуе.

Увайдзіце ў сістэму АРІП са зручнай для Вас у гэты момант прылады і

адшукайце ў прапанаваным спісе паслуг радок «Грамадскія аб'яднанні»

Клікнуўшы, мы пабачым віды грамадскіх аб'яднанняў.

Выбіраем радок «Асветніцкія, культурна-дасугавыя».

З'явіцца спіс арганізацый, на якія можна ахвяраваць.

Выбіраем Суродзічы.

Наступнае акно — від узноса. Выбраць лёгка, бо варыянт толькі адзін. Клікаем.

Далей

сістэма просіць пазначыць прозвішча і ініцыялы таго, хто плаціць. Упісваем і ціснем кнопку «Далей». Імя, дарэчы, можна ўпісаць любое, можна ўпісаць і ваша пажаданне :)

Наступны крок — апошні: пазначыць суму дарэння і націснуць «Аплаціць».

Дзякуй Вам за падтрымку!

Як фундаваць НН праз банк ці пошту

На банкаўскай квітанцыі ў графе «Від плацяжа» трэба пазначыць: Дарэнне на выпуск «Нашай Нівы».

У графе: «Атрымальнік плацяжу» трэба пісаць: ПВУП «Суродзічы», УНП 190786828.

У графе «Найменаванне банку» трэба пісаць: «Аддз. 539 ААТ «Белінвестбанк», вул.Калектарная, 11, Мінск, код 739».

У графе «Рахунак атрымальніка» — 3012 740 628 011. Пры перасылцы грошай па пошце тое самае трэба пісаць у рубрыках «Каму» і «Куды».

Банк і пошта просіць пазначыць прозвішча і ініцыялы ахвярадаўца. Імя, дарэчы, можна ўпісаць любое:).

9
Троль / Адказаць
19.04.2016 / 22:06
....ўпісаць любое:) пішыце так у кантактах ці фэйсбуках. навошта такі слэнг пераносіць у афіцыйную мову. вельмі непрыгожа.
2
Sa / Адказаць
19.04.2016 / 22:13
Donated!
2
holod_bу / Адказаць
19.04.2016 / 22:34
+
Паказаць усе каментары/ 21 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру