«Схаваныя Чаты» дазваляюць схаваць з асноўнага экрана пэўныя чаты, пра існаванне якіх будзе ведаць толькі карыстальнік. Гэтыя чаты будуць даступныя толькі пры ўвядзенні чатырохзначнага PIN-кода, забяспечваючы тым самым дадатковы ўзровень прыватнасці для прыватных паведамленняў карыстальнікаў.

Карыстальнікі цяпер будуць мець магчымасць хаваць пэўныя прыватныя або групавыя чаты з экрана 'чаты' так, што ніхто не даведаецца пра іх існаванне, і доступ да іх будзе ажыццяўляцца з дапамогай чатырохзначнага PIN-кода. Карыстальнікі могуць схаваць чат, націснуўшы на інфармацыйнае акно канкрэтнага чата. Затым будзе запытаны чатырохзначны PIN-код або адбітак пальца (магчымасць для карыстальнікаў iOS). Карыстальнікам будуць прыходзіць апавяшчэнні пра паведамленні ў схаваных чатах, не адлюстроўваючы пры гэтым ні тэкст паведамлення, ні яго адпраўніка. Гэта не двунакіраваная опцыя — калі адзін удзельнік чата яго хавае, у іншага ўдзельніка ніякіх зменаў не адбываецца.

Таксама прадстаўнікі кампаніі распавялі пра ўвядзенне end-to-end шыфравання перапісак у групавых і прыватных чатах для кліентаў сэрвісу. Для ўсіх карыстальнікаў шыфраванне будзе запушчана на працягу некалькіх тыдняў, яно з'явіцца ў версіі месенджара Viber 6.0.

Кампанія ўвядзе спецыяльныя абазначэнні для адлюстравання ўзроўню абароны: напрыклад, замок шэрага колеру ў акне чата пакажа, што паведамленні зашыфраваныя, зялёнага - што ключ аўтэнтыфікацыі кантакту пастаянна кантралюецца, чырвонага — што-небудзь суразмоўца змяніў асноўны нумар тэлефона, альбо зафіксавана атака «чалавек пасярэдзіне».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?