Reuters.com

Reuters.com

Прэзідэнт Украіны выказаў надзею, што яму з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным удалося ўзгадніць папярэдні алгарытм вызвалення ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанка.

«Учорашняя размова з Пуціным была па маёй ініцыятыве, і на падставе папярэдніх напрацовак, мне здаецца, што нам удалося ўзгадніць пэўны алгарытм вызвалення Надзеі», — сказаў Парашэнка ў ходзе сумеснай з прэм'ер-міністрам Даніі Ларсам Расмусэнам прэс-канферэнцыі ў Кіеве ў аўторак.

Украінскі прэзідэнт паведаміў, што ўжо даў шэраг даручэнняў для адпрацоўкі механізму вяртання ўкраінскай лётчыцы ва Украіну

«Сёння ў мяне адбудзецца сустрэча з мамай і сястрой Надзеі, мною будуць дадзены адпаведныя даручэнні Міністэрству юстыцыі для таго, каб адпрацаваць іншыя механізмы. Адпаведныя даручэнні атрымаў міністр замежных спраў (Клімкін), і гэта складаная праца, я мяркую, павінна быць завершана як мага хутчэй вяртаннем Надзеі дадому», — сказаў Парашэнка.

«Прынамсі, я падкрэсліў, што гатовы адправіць прэзідэнцкі самалёт для таго, каб разам з маімі прадстаўнікамі забраць Надзею дадому, і як мага хутчэй вярнуць яе ва Украіну», - сказаў прэзідэнт Украіны.

Ён таксама нагадаў, што абмеркаваў з прэзідэнтам Расіі магчымасць допуску да Саўчанка нямецкіх дактароў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?