У юбілейны для сябе год ААТ «Лідскае піва» выпусціла новы флагманскі прадукт — піва «Лiдскае. Легенда».

Новы прадукт прысвечаны заснавальніку прадпрыемства Носелю Пупко. 

«Лiдскае. Легенда» — светлае піва з мяккім смакам, прыемным хмелевым водарам і лёгкім саладовым паслясмакам. У лінейцы гатункаў брэнда «Лідскае» падобнага па балансе піва да 2016 года не было: усе напоі сыходзілі ў бок лёгкасці або паўнаты, або павышанага ўтрымання алкаголю.

Пры варэнні выкарыстоўваўся нізавы спосаб закісання. «Лiдскае. Легенда» цалкам адпавядае нямецкаму закону аб чысціні піваварства: у склад уваходзяць толькі традыцыйныя інгрэдыенты без замутняльнікаў, кансервантаў і стабілізатараў.

Разліў «Лiдскага. Легенды» пачаўся 15 красавіка. А на прылаўках першая партыя новага прадукту з'явілася сёння, 19 красавіка. Каштаваць яно мае парадку 15 000 рублёў за 0,5 літра ў шкляной бутэльцы. Таксама «Лiдскае. Легенда» будзе выпускацца ў ПЭТ-упакоўцы 1 і 1,5 літра. 

У новым лагатыпе ААТ «Лідскае піва» сфакусавалася на назове і сімвале кампаніі — аленю. Этыкетка флагманскага прадукта — беларускамоўная.

«Сёння наша задача — нагадаць беларусам, што кожны можа стаць легендай. Галоўнае — захацець!» — кажа гендырэктар «Лідскага піва» Аўдрус Мікшыс.

Новы фірмовы стыль будзе выкарыстаны для гатункаў ўсёй лінейкі брэнда «Лідскае», абяцаюць на прадпрыемстве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?