Міністр абароны Польшчы Антоні Мацярэвіч заявіў, што Расія па-ранейшаму ўяўляе сур'ёзную пагрозу НАТА і што Масква планамерна рыхтуецца да агрэсіі супраць альянсу.

polskieradio.pl

polskieradio.pl

Як паведамляе Reuters, Польшча асцерагаецца, што Расія імкнецца пашырыць уплыў за свае межы пасля таго, як Масква анексавала паўвостраў Крым ва Украіны ў 2014 годзе і працягвае падтрымліваць узброеных сепаратыстаў на Данбасе.

«На дадзены момант усе паводзіны Расіі сведчаць аб планамернай падрыхтоўцы да агрэсіўных дзеянняў», — заявіў Мацярэвіч у інтэрв'ю Rzeczpospolita, апублікаваным у аўторак.

«І пара казаць пра гэта адкрыта», — дадаў кіраўнік Мінабароны Польшчы.

Адзначым, ужо ў ліпені 2016 года ў Варшаве адбудзецца саміт кіраўнікоў дзяржаў-членаў НАТА, дзе Польшча мае намер настойваць на павелічэнні ваеннай прысутнасці на ўсходнім флангу альянсу.

Як паведамлялася раней, знішчальнікі НАТА двойчы за мінулы тыдзень падымаліся для перахопу расійскіх самалётаў. Расейскія самалёты знаходзіліся ў міжнароднай зоне над Балтыйскім морам і ляцелі з мацерыковай часткі Расіі ў Калінінградскую вобласць.

Акрамя таго, за апошнія некалькі дзён расейскія бамбавікі Су-24 некалькі разоў праляцелі ў небяспечнай блізкасці ад амерыканскага эсмінца USS Donald Cook у Балтыйскім моры. Таксама паведамляецца, што над эсмінцам праляцеў расійскі верталёт Ка-27, з якога, як мяркуецца, вяліся фотаздымкі карабля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?