Стваральнік месенджара Telegram Павел Дураў абвясціў сярод распрацоўшчыкаў ботаў для гэтага сэрвісу конкурс, пераможцы якога змогуць атрымаць гранты на суму ад 25 тысяч даляраў.

vk.com

vk.com

Бот — вытворнае ад слова «робат» — гэта праграма, якая выконвае якія-небудзь дзеянні праз тыя ж інтэрфейсы, што і звычайны жывы карыстальнік (у дадзеным выпадку — праз інтэрфейсы месенджара Telegram).

У пачатку красавіка стала вядома, што адразу дзве найбуйнейшыя сацыяльныя сеткі — Facebook і Telegram — заклапаціліся запускам інструментаў для стварэння ботаў — для зносін у сацсетках і ўдасканалення штучнага інтэлекту.

Як удакладняецца ў блогу на сайце месенджара, агульны памер фонду, з якога будуць вылучацца гранты, складзе мільён даляраў. Удзельнікам конкурсу трэба стварыць праз спецыяльную праграму бот, які будзе адначасова хуткім і карысным для карыстальнікаў.

У блогу адзначаецца, што стваральнікі Telegram таксама не пярэчаць супраць пераносу ботаў з іншых платформаў, калі гэта зроблена якасна і бот у выніку цалкам упісваецца ў месенджар.

Для таго каб бот прыняў удзел у конкурсе, аўтарам трэба напісаць у канал службы падтрымкі яго віртуальнае імя з хэштэгам BotPrize. Апошні тэрмін падачы заявак — 31 снежня бягучага года.

Месенджар Telegram створаны заснавальнікам сацыяльнай сеткі «УКантакце» Паўлам Дуравым. Яго галоўнай адметнай асаблівасцю з'яўляецца сістэма глыбокага шыфравання паведамленняў. Пратакол перадачы дадзеных, які выкарыстоўваецца ў Telegram, як сцвярджаецца, выключае магчымасць перахопу паведамленняў трэцімі асобамі. Аўдыторыя сэрвісу ацэньваецца ў 100 млн чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?