Грамадства2222

Прадпрымальніца, на якую заявіў сусед з-за ўдзелу ў мітынгу, заплаціць 6 мільёнаў штрафу

Сёння суд Цэнтральнага раёна Мінска разбіраў адміністрацыйную справу Галіны Лагацкай. Яшчэ ў сакавіку заяву ў міліцыю на яе напісаў яе ж сусед Валерый Мілевіч. У дакуменце ён паказаў: у рэпартажы Naviny.by з несанкцыянаванага мерапрыемства — мітынгу прадпрымальнікаў — на адным са здымкаў пазнаў суседку. Адмаўляць, што на фота менавіта яна, падчас пасяджэння жанчына не стала. «Па-мойму, я тут няблага атрымалася», — аджартавалася Галіна. Сам Валерый Мілевіч на слуханні не прыйшоў.

Галіна Лагацкая ў судзе

— Напэўна, сорамна стала, — выказала здагадку на ўваходзе ў залу пасяджэнняў Галіна Лагацкая. Сама ж яна прыйшла падрыхтаванай: настрой баявы, а ў руках цэлы пакет копій і раздруковак. Тут, як пазней высветлілася, шматгадовая гісторыя іх з Мілевічам узаемаадносін: перапіска, пратаколы і з дзясятак дублікатаў той самай злашчаснай фатаграфіі.

— Я яму, калі даведалася, што ён выкінуў, гэты здымак на А4 раздрукавала, напісала: «Дзякуй, дзякуючы табе цяпер я стала знакамітай» і ў пошту кінула, — ледзь стрымлівае эмоцыі Галіна Іванаўна.

Адказу, на жаль, не было. Добра, хоць несці ліст далёка не прыйшлося: Лагацкая жыве ў першым пад'ездзе, а Мілевіч — у трэцім.

Па словах адказчыцы, з Валерыем Віктаравічам, былым вайскоўцам, яны пасварыліся яшчэ ў 2012 годзе. І прычына ўсяго — пакой для вазкоў.

— Я праз пракуратуру дамаглася справядлівых выбараў у кааператыве і стала працаваць у органах кіравання, — жанчына распавядае з чаго ўсё пачалося. — Ён з 1996 года карыстаўся пакоем для вазкоў, які знаходзіцца ў адным тамбуры з яго кватэрай. Я як актыўны член ЖБВК дамаглася таго, каб забраць у яго гэта памяшканне, мы памянялі там замкі і нават знайшлі арандатараў. Вось толькі як людзям у гэтае памяшканне патрапіць, калі Мілевіч у тамбур не пускае? З таго моманту і судзімся. Ужо нават да крымінальнай справы дайшло. Але я не адыходжу, таму што для мяне гэта справа прынцыпу.

Наогул, тое, што Галіна Іванаўна — чалавек з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй стала зразумела і падчас гэтага паседжання. Ёй 56, пенсіянерка і ў той дзень пайшла на Кастрычніцкую, каб падтрымаць прадпрымальнікаў:

— Гэта мая грамадзянская пазіцыя! У 90-х я засталася адна з двума дзецьмі і, калі б не прадпрымальнікі, што давалі мне тавар, які я вазіла ў Расію, я б не выжыла, — голасам яна падкрэслівала сваё меркаванне.

Тое, як у яе ў руках апынуўся плакат «Прадпрымальнік сумленны чалавек, а ўлада бандыцкая», толкам патлумачыць не змагла.

З плакатам Галіна (на фота яна з карычневай торбай) стаяла не ўвесь мітынг. На здымку відаць: плакат, які стаў прычынай разбору ў судзе, трымае ў руках мужчына.

— Я стаяла побач з чалавекам, які трымаў у руках вялікі ліст, — працягвала Галіна Іванаўна. — Мужчына, мабыць, некуды адбег і перадаў яго мне. Так, я нават не бачыла, што там напісана.

І аўтар плаката Леанід К., які прыехаў падтрымаць Галіну Іванаўну, словы яе пацвердзіў

— На мітынг я падрыхтаваў два плакаты. Але я ж не сараканожка, каб два адразу трымаць, — іранічна пачаў ён. — Вось адзін і перадаў таму, хто апынуўся побач, то бок Галіне.

І па-мужчынску дадаў: «Калі кагосьці і трэба пакараць за гэты тэкст, то пакарайце мяне!»

Тая самая фатаграфія, якая была апублікаваная на сайце Naviny.by. Фота: svaboda.org

Але на рашэнне суда гэта прызнанне не паўплывала. Разбіральніцтва скончылася штрафам у 30 базавых, або 6,3 млн рублёў, якія суд пастанавіў выплаціць Лагацкай.

— Я столькі разоў прапаноўвала Мілевічу: давайце пасябруем. Я ім такія лісты добрыя пісала. А яны мне: ніякага сяброўства, — з горыччу заўважыла Галіна Іванаўна і з рашэннем суда па гэтай справе не пагадзілася.

Каментары22

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію34

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію

Усе навіны →
Усе навіны

На поўдні Еўропы бушуюць лясныя пажары. Тэмпература паветра перавысіла 40 градусаў

Eurolines пасля адмены рэйсаў пусціў на Мінск двухпавярховыя аўтобусы. Вяртаць рэйсы пакуль не плануе4

Украіна мае пяць ключавых патрабаванняў у рамках урэгулявання вайны5

У сеціве з'явілася відэа масавай бойкі замежнікаў7

На вучэннях «Захад-2025» адпрацуюць планаванне прымянення ядзернай зброі і «Арэшніка»8

У ДТЗ пад Оршай перакулілася 26-гадовая следчая, яе мама загінула5

Мэр Ліды: Маё сэрца заўсёды належала Расіі. Усебакова падтрымліваю тую місію, якую яна выконвае42

Ультраправыя ў Германіі апярэдзілі блок Мерца па папулярнасці13

У Беларусі самакатчыкі будуць атрымліваць «лісты шчасця»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію34

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць