На момант падзення метэарыта, які, па распаўсюджанай тэорыі, знішчыў увесь іх від, дыназаўры ўжо знаходзіліся на шляху да вымірання, гаворыцца ў новым даследаванні брытанскіх навукоўцаў.

Reuters

Reuters

Як сцвярджаецца ў даследаванні навукоўцаў з універсітэта Рэдынга, да канца мелавога перыяду (каля 66 млн гадоў таму) шматлікія асобіны дыназаўраў былі на мяжы вымірання, альбо на шляху да яго.

Падзенне астэроіда і выкліканая ім вулканічная актыўнасць усё яшчэ ўпісваюцца ў рамкі новай тэорыі, аднак, на думку навукоўцаў, яны толькі паставілі кропку ў працэсе, які працягваўся не адзін мільён гадоў.

Як паказалі комплексныя даследаванні астанкаў старажытных яшчараў, іх агульная колькасць стабільна памяншалася на працягу 50 млн гадоў, якія папярэднічалі падзенню метэарыта. Прычынай гэтаму стала няздольнасць дыназаўраў прыстасавацца да зменлівага клімату.

Варта адзначыць, што навукоўцы прыходзяць да падобнай высновы не ў першы раз. Раней група даследчыкаў з ЗША, прааналізаваўшы структуру шкілетаў дыназаўраў адных і тых жа асобін, але з розных часовых перыядаў, таксама заключыла, што каля 150 відаў яшчараў да канца мелавога перыяду знаходзіліся на шляху да знікнення.

Даследаванне амерыканскіх навукоўцаў, зрэшты, тычылася толькі нелятаючых дыназаўраў. Яны адзначалі, што хутчэй за ўсё выміралі буйныя траваедныя яшчары, накшталт трыцэратопса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?