На праймерыз у Нью-Ёрку Хілары Клінтан узяла верх над Берні Сандэрсам — яе канкурэнтам у барацьбе за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі.

Падлік галасоў яшчэ не скончаны, але, паводле папярэдніх звестак, былы дзяржсакратар ЗША атрымлівае 57,7% галасоў, яе супернік — 42,3%.

«Дзякуй, Нью-Ёрк. Вы даверыліся мне 16 гадоў таму [яна была сенатарам ад штата Нью-Ёрк], і сёння зноў. Я ніколі не перастану змагацца за вас», — напісала Клінтан у сваім твітары.

У рэспубліканцаў перамогу святкуе мільярдэр Дональд Трамп — як і прадказвалі апытанні, ён са значным адрывам абышоў сваіх канкурэнтаў.

Па дадзеных экзіт-полаў, Трамп апярэдзіў бліжэйшага суперніка Тэда Круза амаль на 35% галасоў (60 супраць 25,2).

Адставанне трэцяга кандыдата-рэспубліканца Джона Кейсіка аказалася яшчэ больш вялікім.

«Дзякуй, Нью-Ёрк! Я вас люблю!» — такімі словамі падзякі адрэагаваў Трамп на вестку пра перамогу.

«Наколькі я магу меркаваць па тэлевізійных паведамленнях, гонка падыходзіць да канца. Сенатар Круз, падобна, матэматычна губляе ўсе шанцы», — заявіў ён праз некалькі хвілін, выступаючы перад натоўпам яго радасных прыхільнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?