У сірыйскай правінцыі Ідліб у выніку авіяўдараў загінулі 44 чалавекі. Пра гэта паведамляе «Бі-бі-сі» са спасылкай на праваабарончую арганізацыю Syrian Observatory for Human Rights.

37 чалавек загінулі ў выніку авіяўдару па рынку ў горадзе Марэт-эн-Нуман, яшчэ сямёра сталі ахвярамі ўдару па горадзе Кафра-Набль. Абодва населеныя пункты знаходзяцца на тэрыторыі, падкантрольнай сірыйскім паўстанцам.

Праваабаронцы абвінавацілі ў авіяўдар сірыйскі ўрад. Прадстаўнік Дзярждэпартамента ЗША Джон Кірбі таксама заявіў, што ўдары, хутчэй за ўсё, нанеслі ўрадавыя войскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0