Помнік Уладзіміру Ёнасавічу Каканскісу. Могілкі сяла Прылукі (даўней тут казалі: Прылук), Брэсцкі раён. 2016 год, вясна.
Уладзімір Каканскіс працаваў кіроўцам, таму на ягоным помніку родныя выбілі малюнак пагрузчыка.
Перад памінальным днём на могілках Берасцейшчыны помнікі традыцыйна ўпрыгожваюць штучнымі кветкамі і стужкамі яркіх колераў.
На могілках людзі тут збіраюцца не на Радаўніцу, а ў Правадную Нядзелю (першая нядзеля пасля Вялікадня).