Род Дэніэл меў моцную прагу да жыцця і праходзіў спецыяльную праграму лячэння хваробы Паркінсона. Фота сайта Northwestern Medicine.

Род Дэніэл меў моцную прагу да жыцця і праходзіў спецыяльную праграму лячэння хваробы Паркінсона. Фота сайта Northwestern Medicine.

У ЗША ва ўзросце 73 гадоў памёр рэжысёр Род Дэніэл, які зняў такія фільмы, як «Бетховен-2», «К-9: Сабачая праца» і «Адзін дома — 4», паведамляе The Hollywood Reporter са спасылкай на яго сваякоў.

Дэніэл пачынаў сваю кар'еру на тэлебачанні, дзе быў прадзюсарам і рэжысёрам сіткама «Радыё Цынцынаці».Першым поўнаметражным фільмам Дэніэла стаў фільм «Ваўчаня». Галоўную ролю ў карціне сыграў Майкл Джэй Фокс.

Ён таксама зняў вялікую колькасць іншых фільмаў і эпізодаў у серыялах. У прыватнасці, «Які бацька, такі і сын», «Наглядчык», «Ньюхарт», «Усе любяць Рэймонда».

Апошняй працай рэжысёра стаў фільм «Адзін дома — 4», які выйшаў у 2002 годзе. Дэніэл сышоў з кіно ў 2003 годзе.

Моцным захапленнем Дэніэла была фатаграфія. Ён зрабіў выдатныя мастацкія фатаграфіі, у асноўным гэта былі чорна-белыя сцэны сельскага жыцця ў Амерыцы.

Дэніэл памёр у суботу, 16 красавіка, ва ўласным доме ў Чыкага (штат Ілінойс).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?