Фота: Радыё Свабода

Фота: Радыё Свабода

Супрацоўнікі міліцыі ў цывільным спрабавалі ўвечары 19 красавіка патрапіць у кватэру каардынатара кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максіма Вінярскага ў Мінску. Як паведаміў апазіцыянер charter97.org, двое праваахоўнікаў у цывільным грукалі ў дзверы і патрабавалі ім адчыніць, але маці актывіста не стала ім падпарадкоўвацца і не размаўляла з імі. Паводле Вінярскага, міліцыянты таксама званілі ў дзверы суседзям і не выходзілі з пад’езду.

Сам каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» сказаў, што ўжо некалькі дзён ляжыць дома хворы і не ўяўляе, чаго ад яго хоча міліцыя.

18 красавіка, таксама ўвечары, міліцыя затрымала актывіста апазіцыі і лідара руху салідарнасці «Разам» Вячаслава Сіўчыка. Ён вяртаўся дадому, аднак супрацоўнікі міліцыі гвалтам выцягнулі яго з пад’езду і адвезлі ў Цэнтральны РУУС. Яго абвінавацілі ў дробным хуліганстве і непадпарадкаванні патрабаванням міліцыі. 19 красавіка Сіўчыка даставілі ў Цэнтральны суд Мінска, які вярнуў на дапрацоўку складзеныя міліцыяй пратаколы аб адміністратыўных правапарушэннях. Суд абгрунтаваў гэта тым, што час і месца правапарушэння не адпавядае пратаколу затрымання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?