У сувязі з вялікімі майскімі выходнымі праца прыгарадных маршрутаў запланавана паводле наступнага графіку, паведамляе сайт Мінсктранса

— 7 мая — паводле графіку суботы;
— 8 мая — паводле графіку суботы;
— 9 мая — паводле графіку нядзелі;
— 10 мая — паводле графіку нядзелі.

Нагадаем, што ў маі беларусаў чакаюць вялікія выходныя, з 7 па 10 мая (субота — аўторак). 9 мая ў гэтым годзе выпадае на панядзелак, а Радуніца будзе адзначацца 10 мая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0