«Фішка» турніру ў тым, што ўзяць у ім удзел могуць толькі навічкі і людзі, якія займаюцца «для сябе». Гэта зроблена для таго, каб удзельнікі маглі на роўных канкураваць паміж сабой і перамагаць, што немагчыма ў баі з сур'ёзнымі спартоўцамі. 

Кошт удзелу ў турніры — новая дзіцячая цацка альбо канцылярскі набор, які арганізатары перададуць у дзіцячы дом. 

«Баі пройдуць у пальчатках па 14 унцый для лёгкай вагі і па 16 для «цяжаў». Мы таксама дамо шлемы і бандажы, калі вы не маеце. Фармат — 3 раўнды па 2 хвіліны. Разыграем медалі і граматы: будзе і кубак за найлепшы бой і за волю да перамогі. Мяркуецца, што будзе 12 пар, 1-2 пары таксама арганізуем для дзяўчат. Кожны правядзе прынамсі па адным боі. За тыдзень да пачатку хочам правесці ўзважванне і фотасесію, каб зрабіць прыгожыя электронныя плакаты да кожнага боя, дзе ўдзельнікі будуць стаяць тварам да твару, каб стварыць антураж, будзе весела, прыходзьце», — сказаў нам трэнер клуба «У Волата» Максім Сірота. 

Гэтым перапрыемствам агранізатары хочуць узняць цікавасць да спорту і дапамагчы дзіцячым дамам. 

Уваход для гледачоў — вольны. З той умовай, што кожны мусіць прынесці штосьці, што можна будзе перадаць дзецям. Але толькі не грошы. 

Зарэгістравацца можна па тэлефоне +37525 5421013, ці напісаўшы арганізатарам у «УКантакце»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?