Увесь час мы ў «Нашай Ніве» запісваем тыповыя памылкі, якія выпраўляем у артыкулах рэпарцёраў і пазаштатных аўтараў. Гэтую падборку рассылаем супрацоўнікам.

Такім чынам мы стараемся ўзняць культуру мовы.

Праблема ў тым, што са школы і ўнівера людзі выходзяць з нетрывалымі ведамі беларускай. Да таго ж, дамінацыя расейскай мовы ў гарадскім асяроддзі, на радыё і ТБ блытае людзей. Даводзіцца ўвесь час нагадваць правілы.

Мы падумалі, што гэтыя памылкі могуць быць цікавыя і чытачам, якія вучаць мову ці любяць мову. Гэта ж тыповыя выпадкі.

Форма тлумачэння — мінімалістычная.

іклы лепш, чым клыкі

канеЧне

горадА, клубА, пад'ездА, тэатрА, батальёнА, урадА, сезонА, гатэлЯ, уваходА

працэсУ

народА = нацыі, народУ = людзей

цемЕчка

ТэтчЭр, МанчэстЭр (на імёны ўласныя правіла пра фіналі не распаўсюджваецца)

каго? ЛукашэнкУ, ПарашэнкУ (мужчынскія прозвішчы на -ка скланяюцца

гуляць у футбол, іграць на гітары

нЯдобразычліўцы

зЕленедубцы, зЕленадубскі

дзіця, дзіцяня, а не дзіцёнак

попыт вышэйШЫ (тут прыметнік у параўнальнай ступені, а не прыслоўе)

ехаць ПА лепшае жыццё

ледзЬве

калісЬці, чамусЬці

на шчОках

РАтэрдам

СА свайго, а не з свайго

всевозможный (рас.) = усялякі (бел.)

пазіраваць, а не пазаваць

вОдаправод

бранзалет лепш, чым браслет

даЎншыфтынг

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0