21—23 красавіка прыродныя ўмовы Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты, за якімі будуць паступаць халодныя і няўстойлівыя паветраныя масы з поўначы.

21 красавіка чакаецца воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). Вецер паўночна-заходні, умераны, у многіх раёнах моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы -2.. + 3°С, днём +5.. +10°С, па паўднёвым захадзе +11.. + 13°С. Атмасферны ціск будзе расці.

22 красавіка на большай частцы тэрыторыі дажджы, ноччу па паўночным усходзе з мокрым снегам. Раніцай і днём пераважна па паўднёва-заходняй палове моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра ўначы ад -2°С па паўночным усходзе да + 6°С па паўднёвым захадзе, днём +5.. + 12°С, у паўднёвых раёнах да +14°С.

23 красавіка месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, ноччу па поўначы магчымы мокры снег. Тэмпература паветра ўначы -3.. +4°С, днём +7.. + 13°С, па поўдні да + 15°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?