Два трупы знайшлі 20 красавіка ў Петрапаўлаўскім храме, размешчаным на вуліцы Авіяцыйнай раённага цэнтра.

Паводле папярэдніх дадзеных, загінулыя — рабочыя з Гомеля. Іх запрасілі ў царкву для правядзення рамонтных прац. Тут жа, у храме яны і начавалі. Раніцай іх абодвух знайшлі мёртвымі.

У раённым аддзеле Следчага камітэта распавялі, што прыкмет гвалтоўнай смерці на целах 31- і 34-гадовага мужчын выяўлена не было. Праводзяцца следчыя дзеянні па ўстанаўленні прычыны смерці загінулых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?