Рэйсы «Белавія» ў Шарм-эль-Шэйх аднаўляюцца пасля доўгага перапынку. Першы ў 2016 годзе чартар на гэты егіпецкі курорт вылятае сёння ў 14.00 з Нацыянальнага аэрапорта «Мінск».

У папярэдні раз чартар з Мінска ў Шарм-эль-Шэйх выконваўся яшчэ 9 снежня 2015 года.

— Не было попыту ў пасажыраў, кліентаў турфірм. Але «Белавія» ўвесь гэты час лётала ў іншы аэрапорт Егіпта, у Хургаду, — распавяла спецыяліст кампаніі па сувязях з грамадскасцю Вольга Герасенка.

Са 148 месцаў на бліжэйшым рэйсе запоўненыя 146.

Рэйсы BRU-8755/56 Мінск — Шарм-эль-Шэйх — Мінск плануюць выконваць на Boeing 737-300.

Чартары ў Шарм-эль-Шэйх будуць лётаць раз на 10 дзён. Расклад палётаў: 1, 11 і 22 мая, 1, 12, 22 чэрвеня, 3, 13, 24 ліпеня, 3, 14, 24 жніўня, 4, 14, 25 верасня, 5,16, 26 кастрычніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?