Сёння ў газеце Адміністрацыі прэзідэнта выйшаў артыкул «Таўра няма дзе ставіць», прысвечаны 20-гадоваму віцебскаму неанацысту Стасу Ганчарову, які быў напярэдадні арыштаваны беларускімі праваахоўнікамі.

З новай інфармацыі, што раней не паведамлялася, друкуецца каментар супрацоўнікаў ГУБАЗіК, якія і праводзілі затрыманне.

«Ганчароў у нас ішоў пад першым нумарам у спісе тых баевікоў, якія падлягаюць затрыманню ў выпадку вяртання ў Беларусь. Міжнародная сістэма апавяшчэння аб з’яўленні такіх асобаў на мяжы спрацавала адладжана, у тым ліку пры садзейнічанні ўкраінскага боку. Справа ў тым, што перамяшчэнне падобных мярзотнікаў знаходзіцца пад кантролем праваахоўнікаў. Ніводнай нармальнай краіне нявыгадна, каб адмарожаныя баевікі знаходзіліся на волі, неслі пагрозу, прыязджаючы дадому са зброяй, пакалечанай псіхікай, злачыннымі намерамі», — гаворыцца ў паведамленні ГУБАЗіК.

Паводле словаў супрацоўнікаў МУС, яны будуць настойваць, каб Стаса Ганчарова прыцягнулі да крымінальнай адказнасці не толькі па артыкуле «Хуліганка», але і за распальванне расавай і нацыянальнай варажнечы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?