20.04.2016 / 14:58

Ярмошына: Атмасфера на парламенцкіх выбарах павінна быць не горшая, чым на леташніх прэзідэнцкіх 12

Атмасфера на парламенцкіх выбарах 2016 года «павінна быць ні ў якім разе не горшай», чым на прэзідэнцкіх выбарах мінулага года, заявіла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына, выступаючы 20 красавіка на семінары па пытаннях удзелу РГА «Белая Русь» у кампаніі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.

У прыватнасці яна звярнула ўвагу на неабходнасць забеспячэння даступнасці месцаў для правядзення збору подпісаў і сустрэч з выбаршчыкамі.

«Мясцовыя выканаўчыя органы павінны зацвердзіць рашэнні, якімі вызначыць месцы, забароненыя для ўстаноўкі пікетаў для збору подпісаў. Гэтых забароненых месцаў павінна быць як мага менш. І ні ў якім разе не можа быць агульных фармулёвак у пераліку такіх месцаў, — сказала яна. — Чаму нельга на вулічных прыпынках, дзе ж яшчэ збіраць подпісы? Усе драконаўскія рашэнні ствараюцца ў тых гарадах і вёсках, дзе пікету ніколі не бачылі наогул, не ўяўляюць, што гэта такое, але на ўсялякі выпадак засцерагаюцца».

«Гэтага не павінна быць. Чым больш забаронаў, тым больш парушэнняў і спосабаў пераадолець іх», — падкрэсліла кіраўнік ЦВК.

Мясцовыя ўлады, адзначыла Ярмошына, таксама павінны прыняць рашэнні аб месцах для правядзення перадвыбарных сходаў і сустрэч, дзе дзейнічае паведамляльны, а не заяўны парадак.

«Натуральна, такіх месцаў павінна быць дастаткова і не на выселках. Былі выпадкі, калі ў горадзе стадыён і дом адпачынку на ўскраіне, мала наведвальныя ці ў стадыі рэканструкцыі, і іх адносяць да месцаў правядзення сустрэч з выбаршчыкамі. Гэта проста здзек», — сказала Ярмошына.

Пры гэтым яна панаракала і на пасіўнасць кандыдатаў у дэпутаты. Так, зазначыла кіраўнік ЦВК, у 2012 годзе толькі 60% кандыдатаў у дэпутаты апублікавалі свае перадвыбарчыя праграмы ў СМІ, прычым па Мінску гэтая лічба склала 33%. «Хіба гэта перадвыбарная барацьба? Нават тое, што даецца бясплатна, не выкарыстоўваецца», — зазначыла яна.

0
Палясоўшчык / Адказаць
20.04.2016 / 15:11
А,Ярмошынай ўсё - корціць : Як бы , атмасферу - спорціць!
0
Petronimo / Адказаць
20.04.2016 / 15:11
Да, правильно гласность, открытость, допуск наблюдателей при подсчете голосов и обязательно фото протоколов голосования с каждого участка.
0
Приятель путинца / Адказаць
20.04.2016 / 15:30
Ну калi атмасфера не горшая, значыць лепшая, пэуна адсоткавую плянку падымуць да 99% "за".
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру