20.04.2016 / 15:18

У прадпрымальніка Алеся Макаева канфіскавалі тавару на 47 млн рублёў 21

Судовыя выканаўцы Савецкага раёна канфіскуюць маёмасць прадпрымальніка і грамадзянскага актывіста Алеся Макаева, які не сплаціў штрафы, што яму прысудзілі за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях, і мае запазычанасць перад рынкам «Ракаўскі кірмаш» за няплату арэнды.

Як распавёў Алесь Макаеў, гэты тавар (у асноўным сантэхніка) быў арыштаваны адміністрацыяй рынку «Ракаўскі кірмаш», дзе прадпрымальнік арандаваў шапік. Адразу ж пасля Новага года яго пазбавілі гандлёвага месца, бо ў яго была запазычанасць па аплаце арэнды. Да гэтай запазычанасці дадаліся яшчэ і штрафы за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях, якія Макаеў не сплаціў.

«20 красавіка на кватэру па вуліцы Багдановіча, дзе я пражываю, прыехалі судовыя выканаўцы з прадстаўнікамі крамы «Канфіскат», загрузілі ў машыну мыйкі, змяшальнікі, змеевікі на агульную суму 47 мільёнаў рублёў — колькі ўмясцілася ў аўтамабіль. Драбязу не сталі апісваць. Да іх дайшлі тры пратаколы (за студзень і люты) на 30 мільёнаў, а ўсяго на мяне складзена каля дзясятка пратаколаў. Так што пратаколы яшчэ будуць даходзіць».

Гэта ўжо не першая спроба канфіскаваць тавар Алеся Макаева: судовыя выканаўцы прыходзілі да прадпрымальніка і грамадскага актывіста яшчэ 15 красавіка.

0
Мік-цвік / Адказаць
20.04.2016 / 15:26
Шчыра спачуваю такой сітуацыі чалавеку, якога сістэма ламае праз калена ў лепшых традыцыях гб!
0
тэрор-машына / Адказаць
20.04.2016 / 15:38
Ну, во дзе бандытызм, фашызм и рабауництва у адным флаконе.
0
Няшка / Адказаць
20.04.2016 / 15:43
Не продаются унитазы - пойду бастовать. Вот какая его проблема была? Например отсутствие или плохая реклама, возможно не качественная сантехника, либо завышенные цены. Почему то же не продавались унитазы, раз нечем платить аренду было. Вместо того, чтоб привлечь логистов, рекламщиков, менеджера, торгового агента человек пошёл бастовать. Ну а какой результат он ожидал?
Паказаць усе каментары/ 21 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру