20.04.2016 / 15:28

Следчы камітэт правёў сумесную аперацыю з ФБР 5

У ходзе сумеснай аперацыі ўпраўлення па расследаванні злачынстваў супраць інфармацыйнай бяспекі і інтэлектуальнай уласнасці галоўнага следчага ўпраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь і Упраўлення «К» Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь спынена злачынная дзейнасць міжнароднай групы, у склад якой уваходзілі і грамадзяне Рэспублікі Беларусь.

Праваахоўнымі органамі ўстаноўлена, што ўдзельнікі злачыннай групы на працягу некалькіх апошніх гадоў з выкарыстаннем шкоднага праграмнага забеспячэння завалодвалі рэквізітамі банкаўскіх рахункаў розных кампаній.

Так, з рахунку буйной амерыканскай кампаніі групай было выкрадзена 1 мільён 350 тысяч даляраў ЗША.

У далейшым злачынная група спрабавала легалізоўваць скрадзеныя грошы з дапамогай спецыяльна створаных для гэтых мэтаў фіктыўных кампаній, зарэгістраваных у Беларусі, Кітаі, Бангладэш і іншых краінах.

У Мінску затрыманыя два актыўныя ўдзельнікі злачыннай групы — жыхары горада 1981 год і 1974 гадоў нараджэння. Следствам у іх праведзеныя ператрусы, забраныя прадметы і дакументы, якія пацвярджаюць дачыненне да працы ў складзе міжнароднай злачыннай групы. Дзеянні затрыманых кваліфікаваныя па ч.4 ст.212 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Залогам паспяховага завяршэння аперацыі па ўсталяванні і затрыманні падазраваных асоб паслужылі прафесійныя сумесныя дзеянні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь і Федэральнага бюро расследаванняў ЗША.

Праводзіцца расследаванне.

0
Юрась Беларус / Адказаць
20.04.2016 / 16:41
Вось гэта добрая навіна. Бо махлярства - вельмі цяжкаедля раскрыцця злачынства. І вельмі б'ючае па людзях вялікімі аб'ёмамі скрадзеных грошай. Спадзяюся, што ФБР падзеліцца са Следчым Камітэтам сваімі напрацоўкамі ў галіне раскрыцця такіх злачынстваў.
0
Спадар Шымон / Адказаць
20.04.2016 / 18:13
О,выходим на международную арену?
0
ХХХ / Адказаць
20.04.2016 / 18:52
Ну хоть кто-то заботится о пополнении бюджета республики! Надо дать медали и официально принять на работу в Нацбанк! Ура, товарищи!
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру