Апошнім часам па Мінску папаўзлі чуткі аб тым, што могуць закрыцца беларускія кнігарні «Логвінаў» і «Галіяфы». Але, на шчасце, чуткі і застаюцца чуткамі. У кнігарнях кажуць, што праца працягваецца.

Зміцер Вішнёў, адзін з заснавальнікаў выдавецтва «Галіяфы», паведаміў, што чуткі пра закрыццё рэчаіснасці не адпавядаюць. Крама і выдавецтва працягваюць працу, больш за тое — неўзабаве прыхільнікаў беларускай і беларускамоўнай літаратуры будзе чакаць яшчэ адзін сюрпрыз ад «Галіяфаў».

Абверг чуткі і дырэктар «Логвінава» Яўген Ціханаў. Па яго словах, праблем няма, кнігарня закрывацца не плануе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?