20.04.2016 / 16:36

Столтэнберг: Канфлікт на Данбасе — не грамадзянская вайна 7

Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг заявіў, што на Расіі ляжыць асаблівая адказнасць за выкананне Мінскіх пагадненняў, бо яна працягвае падтрымліваць сепаратыстаў на паўднёвым усходзе Украіны.

Як заявіў Столтэнберг на прэс-канферэнцыі пасля пасяджэння рады «Расія—НАТА», большая частка рознагалоссяў паміж Паўночнаатлантычным альянсам і Расіяй тычыцца дзеянняў Масквы ў дачыненні да Крыма і сітуацыі на Данбасе.

«На сустрэчы было пацверджана, што ў нас глыбокія рознагалоссі датычна падзей ва Украіне і адказнасці за іх», — сказаў ён.

«Многія саюзнікі не згодныя са спробай Расіі прадставіць гэтыя падзеі як грамадзянскую вайну. Таму тут мы натыкнуліся на рознагалоссі», — рэзюмаваў кіраўнік НАТА.

Сталы прадстаўнік Расіі пры НАТА Аляксандр Грушко у сваю чаргу сказаў, што на сустрэчы абмяркоўваліся меры па дэмілітарызацыі Данбаса, уключаючы забарону на размяшчэнне паблізу ад лініі размежавання новых сістэм узбраенняў і дэмілітарызацыі.

Таксама Грушко адзначыў, што не бачыць перспектывы паляпшэння адносін паміж Расіяй і Альянсам з-за спробаў аказаць на Расію «ваенны ціск».

Як перадае агенцтва Рэйтэр, Грушко звязаў гэта з павелічэннем колькасці кантынгентаў НАТА ў суседніх з Расіяй краінах.

Пасяджэнне рады «Расія—НАТА», якое адбылося 20 красавіка, - першае пасля расійскай анексіі Крыма. Столтэнберг назваў праведзеную размову адкрытай.

Ён падкрэсліў, што гэтая сустрэча не з'яўляецца вяртаннем да нармальнай працы рады, але выказаў надзею, што рада зможа сустрэцца зноў у будучыні.

0
Вярнiце КрымНеВаш, недаарыйчыкi! / Адказаць
20.04.2016 / 17:08
Што яны там у сваёй Рэйхе усё нейкiя дурылкi прылумляюць ? Дэмiталiрызацыя? Аюсь з Украiны , вось i уся дэмiталiрызацыя. Па падпiсаных акупанта-тэрарыстамi у ЦалДирБие дамове , у прысутнасцi iх крэмлебадскiх куратарау было ясна дамоулена, што яшчэ у мiнулым годзе мяжа Лугандона&Даунлэнда з Рэйхам павiнна была перасцi пад кантроль Украiны.
0
Слава Украине! / Адказаць
20.04.2016 / 17:13
Наканец прозрели!
0
Літвін-БЕЛАРУС / Адказаць
20.04.2016 / 17:50
Даць волю,ды мір - украінцам! Пакінуць яе - ўсім чужынцам!
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру