20.04.2016 / 16:56

Анімацыйны персанаж Метровіч будзе інструктаваць пасажыраў мінскай падземкі 25

Пасажыры Мінскага метрапалітэна ў хуткім часе змогуць убачыць на інфармацыйных плакатах і відэаэкранах у падземцы новага «супрацоўніка» — анімацыйнага персанажа Метровіча, паведамілі ў сталічнай падземцы.

metropoliten.by

Выява Метровіча будзе выкарыстоўвацца ў розных інфармацыйных і прапагандысцкіх матэрыялах мінскага метро. Акрамя таго, ужо ідуць працы над стварэннем анімацыйных ролікаў, у якіх новы герой раскажа пасажырам пра тое, як паводзіць сябе ў той ці іншай сітуацыі, як выконваць правілы бяспекі.

На «ролю» Метровіча дызайнеры спрабавалі некалькі персанажаў, з якіх быў абраны менавіта гэты пацешны чалавечак у форме супрацоўніка метрапалітэна. Яго правобразам стаў уладальнік ганаровага звання «Мінчанін года-2015», начальнік станцый «Малінаўка» і «Пятроўшчына» Уладзімір Кажадуб, які працуе ў метро з дня яго адкрыцця.

У Мінскім метрапалітэне спадзяюцца, што пасажыры на новаўвядзенне адрэагуюць станоўча, бо для многіх анімацыйны персанаж сапраўды стане крыніцай карыснай і патрэбнай інфармацыі. Пасля, калі Метровіч прыйдзецца пасажырам па душы, яго вобраз будзе ўвасабляць метрапалітэн у цэлым.

Як вам такая ідэя? Выказвайцеся у каментарах!

0
ВКЛ / Адказаць
20.04.2016 / 16:59
Усё на мове суседняй дзяржавы! Што тут яшчэ сказаць... Вось такі псеўдапатрыятызм!
0
БГ / Адказаць
20.04.2016 / 17:03
Чаму на рускай мове?
0
Ў Hrodna / Адказаць
20.04.2016 / 17:11
Неяк і не здзівіла, усё па маскоўску
Паказаць усе каментары/ 25 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру