20.04.2016 / 17:02

Фінскія навукоўцы назвалі параметры «ідэальнай жанчыны» 22

Навукоўцы з універсітэта Турку ў Фінляндыі правялі апытанне сярод больш чым 10 тысяч мужчын, каб вызначыць параметры ідэальнай жанчыны.

favim.com

Спецыялісты паставілі за мэту вызначыць, якія жанчыны з'яўляюцца найбольш прывабнымі для прадстаўнікоў моцнага полу.

Вынікі эксперыменту паказалі, што максімальна прывабнымі для мужчын з'яўляюцца жанчыны ва ўзросце ад 23 да 28 гадоў. Спецыялісты адзначаюць, што пры выбары спадарожніцы жыцця ў мужчын падсвядома спрацоўваюць эвалюцыйныя механізмы: у 25 гадоў жанчына з найбольшай імавернасцю можа зачаць дзіця, менавіта гэты факт робіць яе найбольш прыцягальнай.

Акрамя таго, мужчыны называюць прывабнымі жанчын інтэлектуальнай працы, якія з'яўляюцца добрымі суразмоўніцамі і даглядаюць за сабой.

Раней вынікі даследаванняў аўстрыйскіх і амерыканскіх навукоўцаў таксама паказвалі, што мужчыны нашага часу ў першую чаргу звяртаюць увагу на разумовыя здольнасці сваіх выбранніц, а ўжо пасля гэтага на прыгажосць. Яны хочуць будаваць сям'ю з адукаванай жанчынай, якая можа дамагчыся кар'ернага росту і ўнесці свой уклад у сямейны бюджэт.

0
Маслочист / Адказаць
21.04.2016 / 08:11
мне больше нравятся обеспеченные женщины в возрасте 29-32 лет
0
Кнехт / Адказаць
21.04.2016 / 22:58
*** Прыгожая і не дурная Такога й хлопца пакахае. А нам, нягеглым і тупіцам, - Абы-якое-што ў спадніцы. ;)
0
студент / Адказаць
22.04.2016 / 08:20
НЕ бывает не привлекательных женщин,бывает мало водки!Народная мудрость !
Паказаць усе каментары/ 22 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру