22 красавіка а 14.00 у галерыі «Лабірынт» Нацыянальнай бібліятэкі (пр-т Незалежнасці, 116, 3-і паверх) пройдзе прэзентацыя перавыдання навукова-мастацкага альбома «Чарнобыль» (выдавец Дзяніс Раманюк). Сярод аўтараў альбома — выбітныя майстры: Ігар Бышнёў, Анатоль Кляшчук, Дзяніс Раманюк.