Вялікі канцлер Мальтыйскага ордэна Альбрэхт фон Бёзэлагер 24—26 красавіка наведае Беларусь з афіцыйным візітам, паведаміў прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык 20 красавіка на брыфінгу ў Мінску.

Ён адзначыў, што ў іерархіі ордэна Бёзэлагер з'яўляецца прэм'ер-міністрам і міністрам замежных спраў.

Канцлер возьме ўдзел у мерапрыемствах у рамках міжнароднай канферэнцыі, прымеркаванай да 30-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Акрамя таго, запланаваныя яго сустрэчы ва ўрадзе і з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем.

«Падчас перамоваў будуць абмеркаваныя актуальны стан і перспектывы двухбаковага ўзаемадзеяння, у тым ліку шляхі актывізацыі супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы», — сказаў Мірончык.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?