У Мінску ў сувязі з рамонтам чыгуначнага пераезду па вул. Аранскай 23—24 красавіка ўносяцца змены ў працу гарадскога пасажырскага транспарту, паведамілі ў дзяржаўным прадпрыемстве «Мінсктранс».

Рух тралейбусаў маршрутаў №№ 3, 16 з боку Партызанскага прасп. арганізуецца па вул. А.Кашавога, Ванеева, Дзянісаўскай, Маякоўскага і далей па маршрутах, з боку чыгуначнага вакзала — без зменаў.

Тралейбусы маршрутаў №№ 19, 30, 36 з боку Серабранкі паедуць па прасп. Ракасоўскага, вул. Ванеева, Дзянісаўскай, Маякоўскага і далей па маршрутах, у кірунку Серабранкі — без змяненняў.

Рух тралейбусаў маршруту № 59 з боку вул. Даўгабродскай арганізуецца па вул. Ванеева, Дзянісаўскай, Маякоўскага, Аранскай, Магілёўскай і далей па маршруце, з боку ДС Сярова — без зменаў.

З мэтай кампенсацыі знятага тралейбуснага руху арганізуецца работа часовага аўтобуснага маршруту № 930 «АВ Усходні — Вакзал» з рухам па вул. А.Кашавога, Партызанскім прасп., вул. Аранскай, Маякоўскага, Свярдлова, Кірава, Бабруйскай у прамым кірунку, па вул. Ленінградскай, Свярдлова, Маякоўскага, Аранскай, Партызанскім прасп., вул. Ванеева — у зваротным кірунку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0