Санітарна-эпідэміялагічная служба Мінска прыпыніла працу некаторых аб'ектаў на тэрыторыі гандлёвага цэнтра «Ждановічы», паведамілі ва ўстанове.
Санэпідслужба ацаніла стан тэрыторыі гандлёвага цэнтра «Ждановічы» пасля правядзення месячніка па ўборцы і добраўпарадкаванні. У сувязі з парушэннямі санітарных нормаў і правілаў з 20 красавіка да ліквідацыі парушэнняў прыпыненая дзейнасць гандлёвага гарадка «Лебядзіны», «Харчовага цэнтра», рэчавага рынку па гандлі ўжыванымі таварамі «Поле цудаў».